ПОЧЕМУЧКИ
Страницы
математика
Поиск по этому блогу
четверг, 26 марта 2026 г.
Пазакласнае чытанне
2) падрыхтаваць ПАДРАБЯЗНЫ пераказ апавядання М.Янчанкі "Як я расой лячыўся" з магчымым выкарыстаннем не больш за 10 апорных слоў (с. 291);
воскресенье, 1 марта 2026 г.
Пазакласнае чытанне
Внеклассное чтение
воскресенье, 22 февраля 2026 г.
вторник, 10 февраля 2026 г.
Пазакласнае чытанне
понедельник, 26 января 2026 г.
ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ
3 чвэрць
Зіма
З поўначы пацягнула халадком. Зямля пасушэла, але пакрылася цвёрдаю скарынкаю. Пасыпаў густы і сухі сняжок. Ён ішоў і ўсю ноч, і ўвесь дзень.
Зіма прыйшла. Снег белай коўдрай пакрыў зямлю. Моцныя маразы скавалі рэкі. Дзьме рэзкі вецер. Ён шчыпле людзей за шчокі, забіраецца пад адзенне.
Але мароз і вецер не палохаюць дзяцей. Дзяўчаткі ўзялі санкі і падаліся да горкі. Хлопчыкі сталі будаваць снежную крэпасць, а потым будуць гуляць у снежкі.
Студзень
Ідзе па лесе студзень. Ён сыпле снегам, пакрывае зямлю белай коўдрай. Шумяць злыя завеі. Магутныя сосны і маладыя бярозкі кланяюцца марозу. Дрэвы кідаюць яму пад ногі лёгкія, але халодныя сняжынкі.
Даўно адляцелі ў вырай птушкі. У норы пахаваліся лясныя звяры. Усё скарылася холаду і зіме.
Глянуў студзень і на пустыя палі, і на заснежаныя дарогі, і на белыя хаты. Але што гэта? На ўзлессі раскінуў сваё вецце магутны дуб. Не баіцца ён ветру і снегападу.








