ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ
1 чвэрць
Салодкія ласункі
Спее на палях залатая збажына. У садах наліваюцца сокам раннія яблыкі. Духмяна цвітуць ліпы. Ад іх пайшла назва другога летняга месяца.
Ліпень запрашае ў лес. Тут можна назбіраць салодкіх і духмяных ягад. Ад захаплення нават вочы разбягаюцца! Суніцы, чарніцы, маліны так і просяцца ў кошык. Кожная ягадка быццам усміхаецца сонейку і дзякуе яму за клопат.
Комментариев нет:
Отправить комментарий