четверг, 13 ноября 2025 г.

 ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ



2 чвэрць

Асаблівую ўвагу неабходна засяродзіць на знаках прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі сказа (чытаць сказы з патрэбнай інтанацыяй і паўзамі, называць аднародныя члены сказа, вызначаць, якім спосабам яны звязаны паміж сабой - толькі інтанацыяй або інтанацыяй і злучнікамі, успамінаць, якія знакі прыпынку ставяцца пры гэтым).


Будучая прафесія

Рыхтавацца да сваёй будучай прафесіі Андрэй пачаў даўно. Ён часта ездзіў з калгасным шафёрам і прыглядаўся да яго работы. Увесь вольны час Андрэй праводзіў у гаражы. Шафёр дзядзька Ігнат з вялікай ахвотай расказваў хлопчыку пра машыну, пра дарогу

Аднойчы дзядзька Ігнат дазволіў Андрэю весці машыну. Машына спачатку зрабіла рывок, а потым пайшла плаўна і роўна. Яна слухалася новага гаспадара. 


*******

Быў ясны восеньскi дзень. На ўскрайку бярозавага гаю гулялi дзецi. 

Раптам у небе паказаўся ланцужок маленькiх кропак. Нечакана ён разарваўся. Адна птушка пачала павольна знiжацца. Яна апусцiлася за маладымi бярозкамi. Хлопчыкi падбеглi i ўбачылi вялiзную шэрую гусь. У яе была зламана лапка. 

Браты Коля i Вася ўзялi птушку дамоў. Дзецi вылечылi гусь. Вясной выпусцiлi яе на волю.


Сустрэча з аленем

Вакол панавала цішыня. Раптам хруснула сухое галлё. Я ўзняў галаву.

Я не заўважыў, што зусім блізка ад мяне зявіўся алень. У яго моцнае і стройнае цела на тонкіх нагах. Гордая галава была крыху прыўзнята, вушы насцярожаны.

Я не вытрымаў і варухнуўся. Лёгкім рухам алень пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва. Лясны прыгажун знік у зялёным гушчары.

  




Салодкія ласункі

Спее на палях залатая збажына. У садах наліваюцца сокам раннія яблыкі. Духмяна цвітуць ліпы. Ад іх пайшла назва другога летняга месяца.

Ліпень запрашае ў лес. Тут можна назбіраць салодкіх і духмяных ягад. Ад захаплення нават вочы разбягаюцца! Суніцы, чарніцы, маліны так і просяцца ў кошык. Кожная ягадка быццам усміхаецца сонейку і дзякуе яму за клопат



Комментариев нет:

Отправить комментарий