понедельник, 26 января 2026 г.

 ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ


3 чвэрць


Зіма

З поўначы пацягнула халадком. Зямля пасушэла, але пакрылася цвёрдаю скарынкаю. Пасыпаў густы і сухі сняжок. Ён ішоў і ўсю ноч, і ўвесь дзень.  

Зіма прыйшла. Снег белай коўдрай пакрыў зямлю. Моцныя маразы скавалі рэкі. Дзьме рэзкі вецер. Ён шчыпле людзей за шчокі, забіраецца пад адзенне.

Але мароз і вецер не палохаюць дзяцей. Дзяўчаткі ўзялі санкі і падаліся да горкі. Хлопчыкі сталі будаваць снежную крэпасць, а потым будуць гуляць у снежкі.


                                                                               Студзень

Ідзе па лесе студзень. Ён сыпле снегам, пакрывае зямлю белай коўдрай. Шумяць злыя завеі. Магутныя сосны і маладыя бярозкі кланяюцца марозу. Дрэвы кідаюць яму пад ногі лёгкія, але халодныя сняжынкі.

Даўно адляцелі ў вырай птушкі. У норы пахаваліся лясныя звяры. Усё скарылася холаду і зіме. 

Глянуў студзень і на пустыя палі, і на заснежаныя дарогі, і на белыя хаты.  Але што гэта? На ўзлессі раскінуў сваё вецце магутны дуб. Не баіцца ён ветру і снегападу. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий