ПАДРЫХТАВАНЫЯ ДЫКТАНТЫ, 3 клас
Бусел
Буслы вяртаюцца на Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Яшчэ кусаецца мароз. Ходзіць па зялёнай лугавіне бусел. Павольна перастаўляе чырвоныя ногі. Дзюбу звесіў уніз і ўважліва вывучае глебу.
Гэты сур'ёзны птах з'яўляецца часткай беларускага краявіду. З людзьмі ён жыве ў згодзе. Гнёзды будуе на стрэхах і на дрэвах каля хат. Бусел стаў сімвалам мірнага і шчаслівага жыцця.
У пушчы
Сапраўднае жыццё ў зімовай пушчы пачынаецца ноччу. Выходзяць на паляванне драпежнікі. Гэта лісіца, рысь і воўк. Зайцы частуюцца карой асіны. Дзікі разграбаюць снег і шукаюць жалудоў. Совы нячутна пралятаюць паміж дрэў. На палянах можна ўбачыць аленя і казулю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий